Андрусь
Такінданг
БУДЗЬМА
ЎЦЕШНЫМІ!
Мастак, музыка і тэлевядоўца Андрусь Такінданг цешыць увагай да крыху занядбанага і падзабытага.Скончыўшы мастацкі каледж імя Ахрэмчыка і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, аднаўляў карціны на пасадзе мастака-рэстаўратара. На радасць меламанам пераасэнсоўвае традыцыйныя ўплывы і змешвае ўсе магчымыя стылі ў поп-рок гурце Recha і музычным праекце Harotnica.
Нянудна вучыць беларускай мове ў перадачы “Наша раніца” на канале АНТ. Андрусь нарадзіўся ў Мінску ў сям’і беларускі і ўраджэнца Чада. Дзяцінства прабавіў у вёсцы Чэрцы Віцебскай вобласці. Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!” Глядзець кліп на песню “Сац’яграха” Слухаць вершы Андруся з праекту “Чорна-белыя вершы”
![БУДЗЬМА ЎЦЕШНЫМІ!](/upload/iblock/752/752a6da2a10f7123b62ab47c1932da38.jpg)
![Андрусь Такінданг](/upload/iblock/8f2/8f26a567245b366a455550e7bda6eae0.jpg)