Юрась
Панкевіч

БУДЗЬМА
ЗАЧАРАВАНЫМІ!

Юрась Панкевіч. Музыка, фалькларыст, майстар па вырабе старадаўніх народных інструментаў.

Юрась – дзіця асфальту, нават скончыў БДУІР, але аднойчы, пачуўшы, як гучыць беларуская валынка, дуда, так захапіўся, зачараваўся, што цяпер не толькі грае на ёй, але і робіць народныя інструменты сваімі рукамі. Пры дапамозе майстра, які навучыў, падзяліўся прафесійнымі таямніцамі, Юрась сам дубіць скуру, шые мех і выточвае драўляныя часткі дуды.

Юрась – лідар гурта Testamentum terrae, які займаецца не толькі аднаўленнем старадаўняй музыкі, але і яе сучаснай апрацоўкай. У гурце разам з дудой гучаць жалейкі, флейты, мандаліны, скрыпкі і лютня. З апошняга – Testamentum terrae cумесна з Мікітам Седзянковым выпусціў альбом фолк-дыска PAWA.

Слухаць песні гурта Testamentum terrae на іх афіцыйнай старонцы
Зірнуць, як выглядаюць сучасныя дуды і чытаць пра іх інфу на персанальнай Юрасёвай старонцы
БУДЗЬМА ЗАЧАРАВАНЫМІ!
Юрась Панкевіч