Сяргей
Будкін

Будзьма
адэкватнымі!

Сяргей Будкін, журналіст, прадусар, рэдактар партала “Тузін Гітоў”

Нарадзіўся 23 лютага 1982 у Мінску. Скончыў Беларускі Калегіюм па спецыяльнасці “журналістыка” і факультэт журналістыкі БДУ. Абараніў дыплом на тэму “Праблемы беларускага шоу-бізнэсу”. Стажыраваўся ў Польшчы, Літве, Швецыі, Нямеччыне. У журналістыцы з 1999 года. Аўтар ідэі, адзін са стваральнікаў і галоўны рэдактар інтэрнэт-партала “Тузін Гітоў” (з 2003), адзін з заснавальнікаў і штатны аўтар музычнага інтэрнэт-праекту Experty.by (з 2008), музычны аглядальнік газеты “Наша Ніва” (2002–2009), рэдактар і адзін з аўтараў кнігі “Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу” (2004), у розныя часы – аўтар артыкулаў на культурную тэматыку ў газетах “Беларуская маладзёжная”, “Белорусская деловая газета”, “Салідарнасць”, “Музыкальная газета”, часопіс “Мастацтва” і інш., аўтар і вядоўца праграм на NetRadio, Радыё Свабода, Радыё Рацыя, вядоўца жывых радыёэфіраў з фестываляў “Бардаўская восень” і “Басовішча”. Арганізатар шматлікіх музычных і культурных акцый і праектаў, сярод якіх “Рок-рэвалюцыя” з удзелам N.R.M. (Вільня, 2006), канцэрт памяці Анатоля Сыса ў Чырвоным касцёле (Мінск, 2007), серыя канцэртаў “Тузін.Unplugged” (2011–2012). Прадусар узнагарод “Рок-Каранацыя” (2005–2007). Мэнэджар CD-выданняў “Прэм’ер Тузін” (2005–2011), аўдыёвыдання кнігі Сяргея Вітушкі “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі” (2012). Аўтар ідэі і прадусар праектаў “Тузін.Перазагрузка” (2009) і “Будзьма! Тузін.Перазагрузка – 2” (2011).

Сайт “Тузін Гітоў” http://tuzin.fm
Сайт Experty.by http://experty.by/
Будзьма адэкватнымі!
Сяргей Будкін