Дзяніс
Дудзінскі
Будзьма
цiкавымi!
Тэлевядоўца, музыка.У 1996 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт з веданнем ангельскай і італьянскай мовы. У 2007 кінуў курыць, хоць курыў 16 гадоў.
Пачаў ездзіць конна, навучыўся вальтыжыроўцы (верхавым трукам), сур'ёзна заняўся дайвінгам, а нядаўна прайшоў курс і паспяхова здаў экзамены на PADI DiveMaster. Гэта значыць, што Дзяніс цяпер дайв-майстар і можа вадзіць пачаткоўцаў-дайвераў на падводныя экскурсіі па ўсім свеце. Мае больш за 100 пагружэнняў, у тым ліку падлёдных. Праплыў на глыбіні 60 метраў пад падводнай аркай Блю Кэрліс у егіпецкім горадзе Дахаб (з двума балонамі, вядома). Заняўся альпінізмам.
У планах ажаніцца, стварыць сям'ю і выхаваць дзяцей.