Зміцер
Безкаравайны
Будзьма
сямейнымі!
Зміцер Безкаравайны – музычны журналіст, кіраўнік праекту Experty.by, піяр-мэнэджар, прадусар, прапагандыст сучаснай беларускай музыкі.Кар’еру музычнага журналіста пачаў у 1996 годзе ў “Музыкальной газете”, потым быў музычным аглядальнікам у штотыднёвіках “Отдыхай” і “БелГазета”. У 2008 стаў ініцыятарам стварэння партала Experty.by, у межах якога крытыкі з Беларусі і замежжа рэцэнзуюць беларускія альбомы і вызначаюць найлепшыя запісы па выніках года.
У якасці піяр-мэнэджара пачаў працаваць у 2000 годзе з гуртом “Любовь и спорт”. Працаваў на лэйблах West Records (Мінск) і “Студыя Маналіт” (Масква), з артыстамі (“Ляпис Трубецкой”, “J:морс”, “Крамбамбуля”, “Воплі Відоплясова” і інш.) і фэстамі (“Be2gether”, “Камяніца”, “Вольнае паветра” і інш.).
Разам з жонкай Кацярынай гадуе сыноў Арцёма (нар. 2006) і Фёдара (нар. 2011). Лічыць, што сям’я і дзеці – гэта цалкам іншы ўзровень жыццёвага досведу і… шчасця!
Інтэрв’ю на budzma.org