Telegram-канал «YouTube Беларусi» абвесціў вынікі галасаванкі «Праект года 2024». Відэапраект «Трызуб і Пагоня», які вядзе Кацярына Ваданосава на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!», заняў трэцяе месца. За яго аддалі 15% галасоў.
У рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org Лявон Вольскі піша пра наш агульны шлях дадому на Каляды — у месца, дзе вяртаецца «дзіцячае чаканне Цуду і дзе Санта (ён жа — Сьвяты Мікалай) уначы прынясе табе падарунак. Той самы, якога ты чакаў увесь год». Наш шлях зацягнуўся, але мы абавязкова вернемся.
Лявон Вольскі разважае пра тое, чаму беларусы, нягледзячы на сур’ёзную небяспеку, працягваюць ездзіць з Беларусі за мяжу і ў адваротным кірунку. «Усе разумеюць, што яно вельмі рызыкоўнае — гэтае «туды-сюды». І неаднойчы сканчалася квітком у адзін канец. Але нешта прымушае беларусаў працягваць гуляць у гэтую гульню»
Калі аднойчы рэжым у Менску нарэшце абрынецца, што будуць казаць у сваё апраўданне ўсе сённяшнія яго памагатыя? Ці з’явяцца шматкіламетровыя заторы на дарогах да Менску, калі беларусы будуць вяртацца з эміграцыі дадому, як сёння заторы ўтварыліся на дарогах у Дамаск? З нагоды падзення рэжыму Асада Лявон Вольскі праводзіць паралелі паміж рэжымамі ў Дамаску і ў Менску ды марыць пра светлую будучыню Беларусі
Валуны здаўна мелі сакральнае значэнне для шматлікіх пакаленняў нашых продкаў. Некаторыя з іх да сёння людзі надзяляюць надзвычайнымі якасцямі, лічаць лекавымі і распавядаюць пра цуды, здзейсненыя дзякуючы ўшанаванню камянёў. Так яно ці не, наўрад ці магчыма дакладна сцвярджаць, але пабачыць гэтыя помнікі на ўласныя вочы сапраўды варта. У сённяшняй віртуальнай вандроўцы раскажам пра 5 месцаў, дзе захаваліся найбольш шанаваныя валуны ды ўзгадаем некалькі звязаных з імі легендаў.
Унікальны па сваёй форме касцёл у стылі віленскага барока, колішняя ўніяцкая царква, што захавалася ажно з XVIII стагоддзя, рэшткі сінагогі, якую наведваў стваральнік сучаснага іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда — і гэта яшчэ не ўсе цікавосткі, якія можна пабачыць у невялікай беларускай вёсцы на Шаркаўшчыне. Гаворка пра вёску Лужкі, якой сёлета спаўняецца 510 гадоў. Туды і прапануем скіравацца ў нашай віртуальнай вандроўцы
У музеях Германавічаў, што на Шаркаўшчыне, сабрана мноства каштоўных артэфактаў. Таксама гэтае невялікае паселішча мае багата архітэктурных каштоўнасцяў, пра якія мы і распавядзем у сённяшняй вандроўцы: велічны касцёл ХVIII стагоддзя пабудовы, шыкоўны палац роду Шырынаў у стылі класіцызм, стараверскую царкву, два музеі са спадчынай Язэпа Драздовіча і шмат іншых цікавостак
На што спадзяваліся паўстанцы 1863 года, калі выступілі супраць Расіі? Чаму сяляне з недаверам паставіліся да паўстання? Ці ўдалося інсургентам стварыць рэгулярную армію? Чым імперыя адказала на апошні збройны выступ шляхты Рэчы Паспалітай? Партызаны, рэйкавая вайна і спаленыя вёскі. Самае важнае пра паўстанне 1863-1864 гадоў
Народныя забабоны — рэха сівой мінуўшчыны, архаіка, якая надалей застаецца з намі. Чаму нельга глядзецца ў разбітае люстэрка? Чаму нельга дарыць нож, а калі падае лыжка — нехта спяшаецца ў госці? Ці ёсць рацыянальныя прычыны не выносіць смецце ўвечары? Або — глянуць у люстэрка перад тым, як сыходзіш з дому? Тлумачым у нашым відэа