Калумністыка

«Зладзюгі крадуць у нас Сьвята, але ўсё скончыцца хэпі-эндам». Лявон Вольскі пра наш шлях дадому на Каляды

У рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org Лявон Вольскі піша пра наш агульны шлях дадому на Каляды — у месца, дзе вяртаецца «дзіцячае чаканне Цуду і дзе Санта (ён жа — Сьвяты Мікалай) уначы прынясе табе падарунак. Той самы, якога ты чакаў увесь год». Наш шлях зацягнуўся, але мы абавязкова вернемся.

«Туды-сюды» — адрэналінавая гульня па-беларуску

Лявон Вольскі разважае пра тое, чаму беларусы, нягледзячы на сур’ёзную небяспеку, працягваюць ездзіць з Беларусі за мяжу і ў адваротным кірунку. «Усе разумеюць, што яно вельмі рызыкоўнае — гэтае «туды-сюды». І неаднойчы сканчалася квітком у адзін канец. Але нешта прымушае беларусаў працягваць гуляць у гэтую гульню»

Ад Дамаску да Менску

Калі аднойчы рэжым у Менску нарэшце абрынецца, што будуць казаць у сваё апраўданне ўсе сённяшнія яго памагатыя? Ці з’явяцца шматкіламетровыя заторы на дарогах да Менску, калі беларусы будуць вяртацца з эміграцыі дадому, як сёння заторы ўтварыліся на дарогах у Дамаск? З нагоды падзення рэжыму Асада Лявон Вольскі праводзіць паралелі паміж рэжымамі ў Дамаску і ў Менску ды марыць пра светлую будучыню Беларусі

Вандруем разам

Топ-5 валуноў Беларусі, якія варта пабачыць

Валуны здаўна мелі сакральнае значэнне для шматлікіх пакаленняў нашых продкаў. Некаторыя з іх да сёння людзі надзяляюць надзвычайнымі якасцямі, лічаць лекавымі і распавядаюць пра цуды, здзейсненыя дзякуючы ўшанаванню камянёў. Так яно ці не, наўрад ці магчыма дакладна сцвярджаць, але пабачыць гэтыя помнікі на ўласныя вочы сапраўды варта. У сённяшняй віртуальнай вандроўцы раскажам пра 5 месцаў, дзе захаваліся найбольш шанаваныя валуны ды ўзгадаем некалькі звязаных з імі легендаў.

Вандроўка аднога дня: едзем на радзіму адраджальніка іўрыту Эліэзэра Бэн-Егуды

Унікальны па сваёй форме касцёл у стылі віленскага барока, колішняя ўніяцкая царква, што захавалася ажно з XVIII стагоддзя, рэшткі сінагогі, якую наведваў стваральнік сучаснага іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда — і гэта яшчэ не ўсе цікавосткі, якія можна пабачыць у невялікай беларускай вёсцы на Шаркаўшчыне. Гаворка пра вёску Лужкі, якой сёлета спаўняецца 510 гадоў. Туды і прапануем скіравацца ў нашай віртуальнай вандроўцы

Вандроўка аднога дня: што паглядзець у Германавічах

У музеях Германавічаў, што на Шаркаўшчыне, сабрана мноства каштоўных артэфактаў. Таксама гэтае невялікае паселішча мае багата архітэктурных каштоўнасцяў, пра якія мы і распавядзем у сённяшняй вандроўцы: велічны касцёл ХVIII стагоддзя пабудовы, шыкоўны палац роду Шырынаў у стылі класіцызм, стараверскую царкву, два музеі са спадчынай Язэпа Драздовіча і шмат іншых цікавостак

Навіны "Будзьма"

Партызаны, рэйкавая вайна і спаленыя вёскі. Распавядаем пра паўстанне 1863 у новым выпуску відэапраекта «Сармат»

На што спадзяваліся паўстанцы 1863 года, калі выступілі супраць Расіі? Чаму сяляне з недаверам паставіліся да паўстання? Ці ўдалося інсургентам стварыць рэгулярную армію?  Чым імперыя адказала на апошні збройны выступ шляхты Рэчы Паспалітай? Партызаны, рэйкавая вайна і спаленыя вёскі. Самае важнае пра паўстанне 1863-1864 гадоў

Чаму нельга перадаваць рэчы праз парог і дарыць нож? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Народныя забабоны — рэха сівой мінуўшчыны, архаіка, якая надалей застаецца з намі. Чаму нельга глядзецца ў разбітае люстэрка? Чаму нельга дарыць нож, а калі падае лыжка — нехта спяшаецца ў госці? Ці ёсць рацыянальныя прычыны не выносіць смецце ўвечары? Або — глянуць у люстэрка перад тым, як сыходзіш з дому? Тлумачым у нашым відэа

Рассылка навінаў