У сацсетках рэдактары свабоднай энцыклапедыі падзяліліся вострай праблемай: калі шукаць праз Google па-беларуску, то трапіць на артыкул у Беларускай Вікіпедыі вельмі складана. Нярэдка Google выдае на беларускамоўныя запыты найперш артыкулы па-руску, часам можа па-польску, па-англійску, нават па-літоўску, але толькі не па-беларуску.
Марына Васілеўская пабывала на МКС. Пры гэтым прафесійнай касманаўткай яе назваць нельга, імаверна, яна скончыла завочку Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта, а яе эксперыменты на арбіце выклікалі вялікае здзіўленне ў навукоўца. Але ўсё гэта не перашкаджае прапагандзе і ўладам ствараць Васілеўскай вобраз гераіні, якая дабілася чагосьці неверагоднага. Ці добрая гэта ролевая мадэль для дзяўчынак і жанчын і ці не ўмацоўвае стэрэатыпы? Разважае гендарная даследчыца Лена Агарэлышава.
«Гэты ціхі маўклівы сцэнар нам навязваюць нашыя ворагі, а вы чамусьці яго прымаеце і паводле яго жывяце!». Лявон Вольскі адказвае на крытыку, якую выклікаў ягоны апошні тэкст пра нерашучасць як рысу беларускага нацыянальнага характару. Артыкул быў апублікаваны на Budzma.org пад назвай «Чаму яна ніяк не надыходзіць — нашая Перамога?».
З нагоды 106-й гадавіны абвяшчэння БНР у рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org Лявон Вольскі піша пра адно з самых значных нацыянальных сьвятаў — Дзень Волі
Ужо шмат дзесяцігоддзяў беларусы едуць адпачываць у Сакартвэла. Прычын для гэтага шмат. Краіна прыцягвае нас не толькі экзатычнай прыродай і пяшчотным кліматам, але і гасціннасцю, якой заўжды славіліся картвэлы. Дзякуючы гэтаму артыкулу вы зможаце па-новаму зірнуць на краіну праз малавядомыя старонкі нашай беларускай гісторыі і яе выбітных дзеячаў.
Завітаць у Глыбокае варта хаця б дзеля таго, каб адчуць дух сапраўднага беларускага мястэчка. Старажытныя храмы тут суседнічаюць з абсалютна сучаснымі кавярнямі са смачнай кавай, як раней з аўстэрыямі для падарожнікаў, гандлёвыя традыцыі на старажытным шляху з Вільні на Полацак сёння ўвасобіліся ў безлічы дробных крамак, колькасць якіх на няпоўных 20 000 месцічаў сапраўды ўражвае. Тут проста на вуліцы можна пачуць беларускую мову ў нязмушанай гаворцы мінакоў ды атрымаць зніжку ці пачастунак за замову па-беларуску. Чаму варта наведаць Глыбокае і чым там заняцца, распавядаем у нашым гайдзе
У сённяшняй вандроўцы прапануем выправіцца на шпацыр па Старой Рызе ды наведаць будынкі, звязаныя з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут пабачым месца, дзе ўпершыню быў узняты бел-чырвона-белы сцяг у горадзе, будынкі, дзе месцілася вайскова-дыпламатычная місія БНР, беларускія навучальныя ўстановы, друкаваліся беларускія перыядычныя выданні ды кнігі, адбываліся імпрэзы, спектаклі і іншыя значныя для беларусаў падзеі.
Ці кожны шляхціц любіў чытаць? А шляхцянка? Адкуль бралі новыя кнігі, газеты, часопісы? Як захоўвалі забароненую літаратуру? Навошта чыталі ўголас? Ці кожная сядзіба мела вялікі кнігазбор? Урэшце, які лёс чакаў шляхецкія бібліятэкі?
Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы. П’янкі, паляванні, балі, мядзведзі, тролінг першых асобаў, хамства...