Выдавецтва “ГАЛІЯФЫ” запрашае ўсіх ахвотных на прэзэнтацыю новай кнігі Альгерда БАХАРЭВІЧА “ШАБАНЫ. ГІСТОРЫЯ АДНАГО ЗЬНІКНЕНЬНЯ”
22 сакавіка а 19.00 Інстытут імя Гётэ ў Мінску (вуліца Веры Харужай, 25/3)
Мадэратар чытаньняў Сяргей ШУПА
Уваход вольны
Увага! Кніга на прэзентацыі прадавацца не будзе. Жадаючыя атрымаць аўтограф мусяць набыць яе загадзя ў краме “Падземка”.
Вас чакаюць сюрпрызы
Шабаны. Адно з сакральных месцаў сёньняшняга Менску. Канцавая станцыя мітычных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка. Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцьці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах.
Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасьці мовы і немагчымасьць вяртаньня.