Працуеце ў Літве і чытаеце budzma.org? Падтрымайце нас, пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры, і ствараем адметныя відэапраекты на нашым ютуб-канале. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падтрымаць нас, перадаўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў у Літве. Пры гэтым уласна Вам гэта не будзе каштаваць анічога!

Што мы робім і чаму гэта важна

Budzma.org — культурна-асветніцкі партал пра Беларусь і для беларусаў.

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам не толькі пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры, але і ствараем адметныя відэапраекты на нашым ютуб-канале, імкнучыся разам зразумець — хто мы як нацыя.

Нам важна працягваць працаваць для беларусаў, якія, нягледзячы на ўсе складанасці, застаюцца ў Беларусі. Яны складаюць істотную частку аўдыторыі budzma.org.

І дапамагчы нам працаваць для беларусаў унутры краіны могуць тыя беларусы, што з’ехалі за мяжу і знаходзяцца ў бяспецы.

Як дапамагчы

Калі вы рэлакаваліся ў Літву і працуеце там — вы можаце падзяліцца з намі часткай свайго падатку. З тых грошай, што вы ўсё адно будзеце плаціць як падатак за атрыманы прыбытак, Вы можаце 1,2% ахвяраваць на дзейнасць розных грамадскіх арганізацый. У тым ліку — падтрымаць рэдакцыю budzma.org. Трэба ўсяго толькі пра падачы дэкларацыі зрабіць некалькі дадатковых клікаў. Падрабязная інструкцыя — ніжэй.

Калі вы плаціце падаткі НЕ ў Літве і жадаеце дапамагчы нам, ёсць некалькі варыянтаў, як гэта зрабіць:

1. Набыць нам кубачак кавы на платформе ko-fi.com. Вы можаце набыць адзін кубачак альбо аформіць падпіску на штомесячную падтрымку.

 2. Пералічыць нам ахвяраванне наўпрост на банкаўскі рахунак у Літве: LT874010051003596075 (bank Luminor Bank AS Lithuanian branch, SWIFT AGBLLT2X).

 3. Пералічыць ахвяраванне на банкаўскую картку:
4220 7301 7151 8283 
дзейсная да 11/28
VŠĮ "Būkim kartu"

У прызначэнні плацяжа пазначце: Donation

4. Зрабіць данат праз PayPal Zbsb.bel@gmail.com 

Любая дапамога для нас вельмі каштоўная!

Інструкцыя для тых, хто знаходзіцца ў Літве

Калі можна дапамагчы? Ужо цяпер! Перыяд падачы дэкларацый ужо пачаўся і завершыцца 01 траўня 2025 г.

Як гэта зрабіць?

1. Увайдзіце ў сістэму электроннага дэкларавання (EDS) ČIA. Увайсці ў EDS можна праз знешнія сістэмы (напрыклад, праз банкінг ці праз электронны подпіс).

padatak budzma

2. Доступ да EDS магчымы праз знешнія сістэмы, напрыклад, з дапамогай банкаўскага акаўнту, праз пошту з электронным подпісам ці праз мабільную інфраструктуру электроннага подпісу. Абірайце зручны для Вас спосаб.

padatak budzma

3. Пасля аўтарызацыі ў сістэме абярыце «Pūdyti formą»\«Запоўніць форму» ў раздзеле «Deklaravimas»\«Дэкларацыя». Заяўку на падтрымку вы можаце знайсці ў спісе «Prašymas skirti paramą»\«Запыт на падтрымку».

03.png

4.  Пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі. У акне запаўнення формы абіраеце 2024 год і націскаеце на значок глобуса.

11 (21).png

5. Пры націсканні на значок глобуса адкрыецца першае акно майстра падтрымкі. Для пачатку запаўнення націскаеце «Pradėti»\«Старт».

padatak budzma

6. У акне пошуку, якое адкрылася, уводзіце код атрымальніка 304102906 «VšĮ „Būkim kartu"» («Будзьма разам») і націскаеце «Tęsti» «Працягнуць».

padatak budzma

7. У наступным акне запоўніце:

мэта падатковай часткі — «Paramos gavėjmas»

доля падатку — 1,2%

пералічэнні да падатковага перыяду — да якога перыяду вы хочаце, каб частка вашага падатку пералічвалася на карысць «Будзьма беларусамі!» /budzma.org. Вы можаце выбраць адзін год — тады напішыце 2024. Але вы можаце выбраць таксама і некалькі год наперад — да 2025 (як на ўзоры на скрыншоце ніжэй) ці аж да 2027. Калі вы ў наступным годзе перадумаеце, то атрымальніка вашых 1,2% падаткаў можна будзе змяніць пры падачы новай дэкларацыі.

Захавайце даныя, націснуўшы «Išsaugoti»/«Захаваць». 

   

padatak budzma

8. У вас павінна атрымацца форма запоўненая так, як на скрыншоце ніжэй. Яшчэ раз праверце правільнасць даных. Калі ўсё правільна — націскайце «Taip, teisingi»/«Так, правільна».

padatak budzma

9. Пацвердзіце ўведзеныя даныя яшчэ раз кнопкай «Formuoti prašymą»/«Сфармаваць заяўку».

10. Пасля падачы заяўкі вы ўбачыце выбранага бенефіцыяра і выдаткаваную частку падаходнага падатку.

09.png   

І апошні крок: націскаеце «Pateikti"/"Адправіць», каб адправіць запыт EDS у Дзяржаўную падатковую інспекцыю.

Вам гэта будзе каштаваць толькі трошкі патрачанага часу, а нам кожны ўнёсак дапаможа працягваць рабіць якасны кантэнт для Вас.