18 траўня (пятніца) 2012 года літаратарка Валярына Кустава наведае горад Лунінец з трыма творчымі сустрэчамі. Першы выступ адбудзецца ў мясцовым ліцэі а 09.00, адрас вул. Чапаева, 52, другі выступ – у сярэдняй школе № 1, вул. Гагарына, 13, і там жа адбудзецца сустрэча з навучэнцамі музычнай школы г. Лунінца. Імпрэзы пройдуць пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Самыя кемлівыя слухачы атрымаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і аўтаркі.