21 траўня – сустрэча з паэткай Ларысай Раманавай

21 траўня 2012 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбудзецца сустрэча студэнтаў літаратурнай суполкі “Букет” пры універсітэце з паэткай Ларысай Раманавай (г.Ветка). На сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі паэткі “Святая вада”, якая выйшла ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у серыі “Кнігарня пісьменніка”. Таксама на сустрэчы чакаецца прагляд відэа фільма “Іконы “Свяча”. Вобраз святога Міколы – Цудатворцы”. Пачатак а 13 00. Сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Уваход вольны!