
Імпрэза, прысвечаная памяці 90-х гадоў ХХ стагоддзя, прайшла 25 траўня ў кавярні “Валерыя”. Імпрэза была арганізаваная творчай суполкай “Спайка Шва” сумесна з грамадскай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”
На мерапрыемстве прысутнічалі журналіст і перакладчык Павал Касцюкевіч, паэт Віталь Рыжкоў, пісьменнік і перакладчык Павел Анціпаў, літаратар Севярын Квяткоўскі.

На імпрэзу завітаў кот
Падчас імпрэзы госці разам з яе наведнікамі згадалі і абмеркавалі найбольш запамінальныя моманты і падзеі 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Сярод іх і масавая эміграцыя беларусаў у заходнія краіны, і народная любоў да “мыльных опер”: “Санта-Барбары” і “Рабыні Ізаўры”, мультфільму ”Пакемон”.

Кніга П. Касцюкевіча “Душпастарскія спатканні для дачнікаў”
Павел Анціпаў зачытаў свае апавяданні “Ленін” і “Цюбік” з цыклу апавяданняў “Вучаць у школе”. У выкананні Віталя Рыжкова прагучалі яго новыя вершы, а таксама перакладзеныя ім творы ўкраінскага пісьменніка Сяргія Жадана. Павал Касцюкевіч зачытаў апавяданні са свайго новага зборніка “Душпастарскія спатканні для дачнікаў”.

Віталь Рыжкоў
“Мы з Паўлам Касцюкевічам сталі ўжо такім своеасаблівым дуэтам. Гэтым разам да нас далучыўся малады пісьменнік і перакладчык Павел Анціпаў. Вельмі парадавала, што ён чытаў свае творы, перакладзеныя на беларускую мову, бо пачуць такое можна вельмі рэдка”, – адзначыў Віталь Рыжкоў.
На першым фотаздымку: Павел Касцюкевіч
Фота Aliaksei.
Тэгі: Мінск