Акцыя: Будзьма з беларускімі святамі!-2
Напярэдадні традыцыйных беларускіх святаў на сайце кампаніі і ў сістэме fly-cards будуць з’яўляцца паштоўкі, прысвечаныя беларускім святам і абрадам з арыгінальным апісаннем. Кожны, хто сабярэ ўсе паштоўкі, а колькасць іх арганізатарамі не паведамляецца, атрымае ўнікальны і прывабны прыз ад кампаніі «Будзьма беларусамі!». Падказкай удзельнікам акцыі будуць флэш анімаваныя паштоўкі, што будуць з’яўляцца на сайце напярэдадні абраных святаў. Таксама паштоўкі з сайта можна дасылаць сваім знаёмым, як і, канешне, паштоўкі з сістэмы fly-cards і далучаць да акцыі.
Мастак: Міхал Анемпадыстаў.
Анімацыя: Сяргей (Zuker) Лапуць.


milima
Добрый день, скажите, а можно ли вашу красоту купить?
такие замечательные открытки
(одни у меня уже были)
отзовитесь, пожалуйста!
kviat
Яны не прадаюцца, а арспаўсюджваюцца ў сістэме флай-кардх (бясплатныя стэнды з паштоўкамі ў магазінах і кавярнях). Ужо па-ціху мусяць зьяўляцца.
Алена
Добры дзень.
А калi я жыву за мяжой. як мне найбаць вашы паштоукi?
Алена
kviat
Нажаль, дапамагчы не атрымаецца. Мы ня можам прадаваць паштоўкі.