Андрэй Мельнікаў у Васілевіцкім інтэрнаце

7 мая бард Андрэй Мельнікаў выступіў з канцэртам у Васілевічах перад навучэнцамі і супрацоўнікамі тутэйшага інтэрната для дзяцей з праблемамі зроку. Былы раённы цэнтр Васілевічы вядомы Беларусі паходжаннем пісьменніка Івана Навуменкі, фізіка, публіцыста і рэгента беларускага хору Св.Петра-Паўлаўскай царквы ў Менску Анатоля Астапенкі, генерала Юрыя Захаранкі. Да гонару слухачоў, яны праявілі добрую зацікаўленасць і актыўнасць на канцэрце, паказалі, што любяць і ведаюць Беларусь і  выбітных асобаў яе гісторыі. Сустрэча адбылася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

дзяўчынка Каця атрымлівае прызавую цішотку за веданне “Песняроў” і Ўладзіміра Мулявіна
хлопчык Анатоль атрымвае цішотку з князем Вітаўтам за веданне яго галоўнага апанента – караля Ўладыслава Ягайлы