У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудуцца чарговыя выступы з удзелам Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна.
25 лютага творчы дуэт зробіць апошні зімовы “марш-кідок” на Пухаўшчыну:
11.00. Сустрэча з настаўнікамі і вучнямі СШ вёскі Светлы Бор.
13.30. Сустрэча з настаўнікамі і вучнямі СШ вёскі Турын.
16.20. Сустрэча ў Абласным медыцынскім дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры г. Мар’іна Горка.
1 сакавіка паэтаў чакаюць у Астраўцы:
12.00. Сустрэча з навучэнцамі Астравецкай гімназіі.
14.00. Сустрэча з супрацоўнікамі і чытачамі Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Падчас выступаў вы зможаце пазнаёміцца з вершамі творцаў, задаць пытанні, паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.