«Будзьма Акудовічам!» — святкуем разам 60 гадоў

Культурная акцыя «Будзьма Акудовічам!», прысвечаная 60-годдзю выбітнага айчыннага мысляра Валянціна Акудовіча адбудзецца ў Мінску 18 чэрвеня.

2-5_11

Пачатак а 19-й гадзіне ў галерэі «Ў», якая знаходзіцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 37А.

У праграме:

– прэзентацыя рэтра-паштоўкі «Валянцін Акудовіч. Гармонія лёсу»;

– інтэрактыўная экспазіцыя «Вершы Валянціна Акудовіча»;

– Акудовіч у кіно;

– гурт «Recha».

А таксама прамовы пра Акудовіча ад Алеся Разанава, Адама Глобуса, Сяргея Харэўскага, Уладзіміра Мацкевіча, Алеся Анціпенкі і інш.

Спецыяльна да юбілею Валянцін Акудовіч выканае свой фірмовы перформанс «Мяне няма».

Вядучы – Андрэй Хадановіч.

Уваход вольны.

Падарункі Акудовічу вітаюцца.

Вечарына ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Фота: egg-in-squares.by.ru

Тэгі: