«Будзьма з мовай!»: беларускія налепкі на клавіятуру і праграма для лацінкі
Нацыянальная грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” віншуе ўсіх з сусветным днём роднай мовы і прэзентуе свой новы праект – “Будзьма з мовай!”. Рэалізацыя праекту дапаможа ўсім карыстальнікам кампутарaў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову. Праект ажыццяўляецца з удзелам студыі дызайну “Адліга”.
Алена Макоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!»:
– Праект “Будзьма з мовай!” – з’ява для сучаснай Беларусі, без перабольшання, унікальная. З аднаго боку, мы падтрымліваем людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай у штодзённым жыцці і банальна не маюць беларускіх літар на клавіятуры. І для вучняў сярэдняй школы, і для пісьменнікаў, і для навукоўцаў – праблема для ўсіх адна. Адначасова з тым выпуск такой прадукцыі – дэманстрацыя рэальнага прагалу ў гэтым сегменце беларускага рынку. Запускаючы праект, мы спадзяемся падштурхнуць мясцовых вытворцаў да выпраўлення існай сітуацыі.
Праект “Будзьма з мовай!” цалкам арыентаваны менавіта на беларускага юзера. Адзіны камплект літар уключае ўсе мовы, найбольш запатрабаваныя сучаснымі беларусамі: беларускую, англійскую, расійскую, а таксама ўкраінскую ды польскую. Стваральнікі ўніверсальнай раскладкі для клавіятуры паклапаціліся і пра аматараў беларускай лацінкі, зрабіўшы налепкі як з кірылічнымі, так і з лацінскімі літарамі. Для беларускага карыстальніка шматмоўнасць з’яўляецца штодзённай рэаліяй, таму толькі такая клавіятура можа задаволіць ягоныя патрэбы. Непаўторныя беларускія «І», «Ў» і апостраф «’» побач з лацінскімі «Š», «Č» і «Ŭ» – рэальны ўзор таго, як прынцып “аднаго акна” павінен быць рэалізаваны для беларускіх карыстальнікаў кампутараў!
Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну “Адліга”:
– Галоўная мэта праекту – забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам выкарыстання роднай мовай на кампутары і адпаведнай раскладкай. Чаму, калі вам трэба літара «Ў», вы вымушаныя націскаць кнопку з надпісам «Щ» і ўвесь час трымаць у свядомасці, што пад гэтай расійскай літарай хаваецца беларуская? Давайце ж пачнем нарэшце выпускаць нашую беларускую свядомасць на паверхню, хаця б па ўзоры літараў. Мы спадзяемся на зацікаўленасць ідэяй з боку вытворцаў кампутарнагa софту і далейшую падтрымку праекту “Будзьма з мовай!”.
Новую ўнікальную клавіятуру можна знайсці на стэндах Fly Cards па Мінску. Разам з яе распаўсюдам пачынае працу вэб-старонка mova.budzma.org, дзе можна спампаваць праграму-дапаможнік па карыстанні беларускай лацінкай, даведацца пра гісторыю паходжання беларускіх алфавітаў і атрымаць прыемныя бонусы. Тэхпадтрымка раскладак таксама ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Увесь софт для беларускай клавіятуры і тэхнічная дапамога рэалізуюцца ягонымі стваральнікамі на валанцёрскай аснове.
Праект “Будзьма з мовай!” запрашае ўсіх беларусаў заставацца з беларускай мовай назаўжды!




Цудоўная ідэя!
Ўжо бягу за лятучымі паштоўкамі:))))
Укажыце, калi ласка, 2-3 месцы ў горадзе, дзе можна набыць гэтыя налепкi. Дзякуй.
Было б добра даведацца адрасы кропак продажаў
там па гіспэрспасылцы mova.budzma.org
http://mova.budzma.org/files/fly-cards.xls
А яны стандартнага памеру? А тое хацеў бы на нэтбук наляпіць, ды баюся, што там кнопачкі замалыя
Арыентаваліся на ноўты. Праверана — падыходзяць :)
А каб яшчэ беларускі тэкставы рэдактар хто напісаў, ды так распаўсюдзіў.
Сяргей, за добрую працу трэба плаціць :)
А таму, набыць і падтрымаць людзей, што гэта зрабілі!
А вы карыстайцеся Open Offise ён ёсьць беларускамоўны, прычым з праверкай правапісу
Цудоўна! Нарэшце! Даўно думаў над гэтай праблемай, а тут вы яе нечакана вырашылі :) Заўтра пайду шукаць вашыя налепкі :) Вялікі Дзякуй за працу!
ці падыходзіць камплект да макбука?
хм, а замовіць гравіроўку з беларускай раскладкай нельга?
Спадабалася ідэя, пайшоў у бліжэйшаю краму Падземка, але там не было налепак і дзяўчаты вельмі дзівіліся – я не першы пытаўся, а ў іх нічога падобнага няма. Аднавіце, калі ласка, спіс кропак продажу налепак!
не было таксама й у казіно (прашпект Незалежнасьці 117а) і ў Фізкульт. аздараўляльным комплексе Нацыянальнай Бібліятэкі
Флай-кардс распаўсюджвае не адразу, нажаль. Але паступова. Што да распаўсюду па-за флай-кардс, шукаем варыянты.
Можа, было б ня дрэнна гэны прадукт прасунуць у кніжні: Кніжны Салон, Ў галерыя (для продажу) і іншыя кніжні…. – як ідэя, ўсё толькі стрымліваецца накладам:)
Будзем шукаць далей:))
на Коласа 38 таксама не знайшла:(
Мяркую, хто першы цікаўны бачыць — забірае ўсе. Зараз думаем, як павялічыць магчымасьць для большай колкьасьці людзей.
А паспрабуйце мо ў кампутарныя фірмы аддаць?! Там бы якраз іншыя людзі маглі бы замест звычайных налепак набыць беларускія.
Трэці дзень шукаю, недзе няма, ужо згубіў надзею знайсці, лепш бы прадавалі.
Ужо займаемся :)Чакайце.
Налепкі ёсць у кнігарні “логвінаЎ” на Незалежнасці 37А (гэта ў дварах за домам “подзвіг народа”, што на пл. Перамогі
І гэта усё, дзе яны зьявілісь? Яшче троху пачакаем, а потым калі не зьявяца як абяцалі, на стэндах Fly Cards па Мінску, магчыма будзе казаць пра “элегантна засвоены” грант.
Гэта завецца пан “абідзіўся”. Не крыўдуйце, наклад быў ня надта вялікі як для такога гораду як Менск. У ф-кардз завозы панядзелак-серада-пятніца.
:))) Насамрэч крыўдна ходзіш шукаеш, а іх высвятляеца яшчэ не завезлі. Калі вы працуеце з людзьмі, то павінны разумець, што яны могуць і крыўдзіцца, калі ім абяцаюць і не робяць, эфект “ашуканых чаканняў”, лепш тады не абяцаць.
Вялікі Дзякуй за інфу “У ф-кардз завозы панядзелак-серада-пятніца.”
У прыцы зь людзьмі заўжды трэба памятаць, што ўсім не спадабаешся :) Але
Ня трэба пан Юрась адразу казаць, што засвоілі і ўсё – бо ня так проста проста так распрацаваць, разрукаваць, а потым яшчэ прасунуць па лаўках:)
Яны ёсьць – я іх бачыў – аднак, набыць за грошыкі (на жаль) ня змог. Каб атрымаць мне трэба спачатку набыць 3 кніжкі, шкада, але я не за кніжкамі ішоў…
А что яны робяць у кнігарні, калі павінны быць на стэнде Fly Cards, які стаіць пры уваходзе у галерэю “Ў”?
a pa poshte magchyma atrymat’????
сачыце за інфой. дамаўляемся з нэт-кнігарнямі.
калі што я магу кінуць рэкляму на студыйным сайце
З вялікім захапленнем чакаў, мроіў, спадзяваўся! Але як толькі ўважліва разгледзеў прадукт – расчараваўся.
Энтэр – зусім не для ўсіх энтэраў прыдаецца. Закід, гамон, канец – гэтак во’ глядзіш на клявіатуру – і жаднэй станоўчай эмоцыі. Хаця ў першакрыніцы гэтыя словы не нясуць адмоўнага мэсыджу ані. Ну й плюс “закід” – зусім не адпавядуе працэсу ўтачэння, бо ё ўпіканнем! Як і “гамон” не ёсь выдаленнем, дарэчы. Канечне, “гамон” можна было-б пакінуць у якасці жарту, але тагды трэ’ было-б замяніць астатнія словы нечым станоўчым, прыемным! У нас і гэтак зашмат гамону ды “канцу”.
Застаецца толькі саму паштовачку любаваць. ;(
На ўкус і цьвет… :)
хм, я канешне разумею жарт але ж гамон перакладается не “удаліть” а “пі****”, так што я б ня стаў ужываць такое неадназначнае слова
Чакаем падвозу :-)
18 ДЗЁН, а мы усё чакаем падвозу :)
Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну “Адліга”:
– Галоўная мэта праекту – забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам выкарыстання роднай мовай на кампутары і адпаведнай раскладкай.
штосьці я не дачакаўся Вашых налепак, буду рабіць іх сам, толькі скарочаны варыянт на 3 літары – гэта будзе самы хадавы варыянт, усё астатняе – для гурманаў :)
Налепкі стала можна атрымаць на сайце http://www.Prastora.by!
http://prastora.by/naviny/zyvie-sprava-skaryny-na-pc-i-macintosh
Я так і не зразумеў, ці можна (і дзе) набыць налепкі (без усякіх там “пытанняў” ад Prastora). Калі хто падкажа,а можа і дапаможа набыць, буду вельмі ўдзячны. Жыву ў Гомелі, а ехаць у Мінск, каб нічога не купіць, непажадана.
Прабачце )))
24 Дня, а мы усё чакаем падвозу :)
– Галоўная мэта праекту – забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам выкарыстання роднай мовай на кампутары і адпаведнай раскладкай.
Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну “Адліга”:
да Віктара:
Дык Вам і плаціць за іх пакуль што ня трэба – пагатоў, ехаць па іх у Менск. Можна набыць любы іншы тавар, а налепкі атрымаць проста ў падарунак, і адразу ў родным горадзе. Калі адказваць на пытаньні жаданьня няма, напішэце свой нумар тэлефону на beltonmedia@gmail.com , і супрацоўнік Prastora.by у Гомелі зьвяжацца з Вамі, каб проста перадаць налепкі.
Дарэчы, пазьней налепкі на http://www.Prastora.by можна будзе і набыць, але навошта потым купляць тое, што зараз можна атрымаць у падарунак :)
Дзякуй. Так і паспрабую зарабіць.
Мне кажется очень полезная штука.
ВЯЛІКАЕ ДЗЯКУЙ Prastora.by за налепкі.Асабістае дзякуй Вераніцы :)))
Да Віктара:
Дзякуй Вам – нам заўжды прыемна зрабіць радасьць людзям з слаўнага гораду над Сожам :)
А дзе набыць у Гомелі?
А дзе набыць ў Віцебску?
Жыве Беларусь!!!
хачухачу! але жыву ў Гродне. Хачу такія ж у Гродне! (:
як найхучэй
Дзе можна набыць такiя налепкi? Вельмi патрэбна!!!
ja u polszczy zhyvu i takzha xoczu..
byu letam u Miensku, u u_karotkim, skazali nia ma … :(
Цi магчыма зараз знайсцi гэтыя налепкi? Мабыць тыраж ужо разыйшоўся?
ja taksama jak byla u Mensku ne magla nidzie znajsci =( a welmi hoczacca takija nabyc!
Так і не знайшоў пакуль нідзе гэтыя налепкі.
Пра налепкі гучна абвясьцілі — а іх як не было, так і няма. І ўсе пытаньні “дзе купіць беларускія налепкі” — у “нікуды”.
Што-ж, атрымліваецца: зрабілі тое не для людзёў, а для “птушачкі-справаздачы”! Выдалі невялічкі наклад, кукарэкнулі — а потым хоць трава не расьці?
Так і ёсьць… нас надулі з гэтымі налепкамі, ужо год прайшоў, а ў продажы яны так і не зьявіліся… Кампанія “Будзьма беларусамі”, вам не сорамна за падман?
Прабачце, вось правільная спасылка:
http://narod.ru/disk/44411067001.9e1f939099a2f1c883c3c538fa32e264/belarus_keyboard.zip.html