
Суботні вечар 26 верасня для некаторых веляйчан, якія прыйшлі на сустрэчу з выдаўцамі часопісаў “pARTisan” i “Druvis”, выдаўся цікавым, у нечым новым і, хочацца верыць, запамінальным.
Артур Клінаў, які ўжо ладзіў у нас прэзэнтацыю “Партызана”, часопіса сучаснага мастацтва, прадставіў новыя нумары: нумар пра веру, пра горад Сонца Менск, скандальны нумар-каляндар з аголенымі беларускімі літаратарамі і іх творамі. Новыя кнігі свайго выдавецтва прывёз таксама Ігар Логвінаў.
Але асноўная частка імпрэзы прайшла пад эгідай часопіса “Druvis”. Аляксей Дзермант, навуковец і укладальнік часопіса, прэзэнтаваў ягоную канцэпцыю і падрабязней спыніўся на другім нумары, прысвечаным Літве – “краіне, дзяржаве, яе народзе, гісторыі і культуры”. Стваральнікі часопіса, па словах пана Аляксея, у кожным нумары прапаноўваюць сваю візію той ідэальнай краіны, у якой хацелі б жыць, і запрашаюць іншых людзей, якія адчуваюць сябе, сваю ідэнтычнасць гэтак жа, далучацца да іх у супрацы, розумамі і сэрцамі. Увесь тэкст