1. Чым ёсць budzma.org
2. Задачы сайту
3. Праца з сайтам
4. Правілы публікацыі
5. Праца рэдакцыі

1. Чым ёсць budzma.org

budzma.org — грамадзянскі дзённік: кожны ахвотны можа напісаць сваю навіну.

budzma.org — частка грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма!” .

budzma.org — унікальная на сёння пляцоўка для аб’яднання беларускай грамадзянскай супольнасці.
Уверх

2. Задачы сайту

Супольнымі намаганнямі збіраць у адным месцы навіны грамадска-культурнага жыцця Беларусі і беларусаў.

Стварыць базу дадзеных грамадскіх арганізацый, ініцыятываў і персаналіяў грамадска-культурнай сфэры краіны і замежжа.

Асвятляць падзеі кампаніі “Будзьма!”.
Уверх

3. Праца з сайтам

Каб даслаць сваю інфармацыю, трэба націснуць на “Напішы сваю навіну” ў левай скрайняй калонцы сайту. Запоўніць адпаведныя палі, і націснуць на “зрабіць запіс”.

Даступныя для ўсіх карыстальнікаў рубрыкі: навіны, блогасфера, афіша, кампаніі, загрузка, адрасная кніга, лінкі.

Даступныя для ўсіх карыстальнікаў тэмы: грамадства, культура, музыка, гісторыя, грамадскі сектар.
Уверх

4. Правілы публікацыі

Дасланы тэкст публікуецца пасля прэмадэрацыі.

Да публікацыі прымаюцца навіны, якія адпавядаюць панятку грамадска-культурнага жыцця Беларусі і беларусаў.

Рэдакцыя пакідае без зменаў сэнс, граматыку, графіку і мову (беларускую альбо расейскую) дасланага тэксту.

Рэдакцыя пакідае за сабой права стыль-рэдактуры.
Уверх

5. Праца рэдакцыі

Рэдакцыя budzma.org мадэруе дасланыя допісы.

Рэдакцыя публікуе навіны кампаніі “Будзьма!”

Рэдакцыя фармуе і публікуе дайджэст навінаў.
Вярнуцца на пачатак

http://||||||

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

30 каментароў »

  1. # Уладзімер Русаковіч | 30 верасня 2008, 21:53

    “Рэдакцыя” “расейскую”
    Чарговы будучы сьметнік для расейскае папсы, кшталту http://afisha.tut.by
    Ня ведаю хто дакладна з маскавітаў праспансаваў дадзены падпункцік, але ў лінках знайшоў “Глобус Беларуси”.
    Там нават для прыстойнасьці няма беларускамоўнае версіі.
    Карыстайцеся лепш http://www.radzima.org або http://www.radzima.org/index.php?lang=by

    [Адказаць]

  2. # kviat | 30 верасня 2008, 22:08

    дзякуй за камэнтар, уважліва паглядзіце сьпіс на літару “Р”

    [Адказаць]

  3. # czalex | 2 кастрычнiка 2008, 17:13

    Апытанка ніяк не жадае працаваць :(

    каліласка, зрабеце рэгіянальныя рубрыкі, каб шукаць мерапрыемства па рэгіёнах

    [Адказаць]

  4. # kviat | 3 кастрычнiка 2008, 14:25

    для czalex:

    Зробім прасьцей, неўзабаве вывесім графік на кастрычнік.

    [Адказаць]

  5. # Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz | 6 кастрычнiка 2008, 08:48

    Ja úciamiúszy sutnaść prablemy z apytankaj! Apytanka admaúlajecca pracawaci, kali juzer nie aútaryzawany na sajcie. Jak aútaryzawaúszysia — nijakich trabłaú.

    [Адказаць]

  6. # Адміністратар | 6 кастрычнiка 2008, 10:42

    Зараз апытанка нармальна працуе?

    [Адказаць]

  7. # Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz | 6 кастрычнiка 2008, 11:24

    «Зараз апытанка нармальна працуе?»
    Tolki jak aútaryzawaúsia — zapracawała biez prablemaú.
    A jak haściom byúszy — nie pracawała…

    [Адказаць]

  8. # Адміністратар | 6 кастрычнiка 2008, 11:28

    Здаецца працуе па-ўсякаму. Які ў вас браўзер?

    [Адказаць]

  9. # Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz | 6 кастрычнiка 2008, 13:05

    Maxthon. A ú Firefox — narmalna.

    [Адказаць]

  10. # Kings of Polessia | 25 кастрычнiка 2008, 11:47

    Бачыў эстэтычную паштовачку з рэклямай budzma.org у добрай кавярні ў Берасьці.Малайцы

    [Адказаць]

  11. # vadim_i_z | 12 лiстапада 2008, 15:04

    А дзе тут магчыма зарэгiстравацца?

    [Адказаць]

  12. # kviat | 12 лiстапада 2008, 15:53

    вадзім, пакуль можна працаваць без рэгістрацыі. мы тут зьмянялі сайт, таму уваход на рэгістрацыю зьнік, але хутка выправім.

    [Адказаць]

  13. # kviat | 12 лiстапада 2008, 15:56

    ужо выправілі

    [Адказаць]

  14. # Taciana | 12 лiстапада 2008, 16:02

    Севярыне, а чаму ЖЖ Будзьма не абнаўляецца? Мала чытачоў? Мне здаецца, гэта быў варты праект. Можа быць, можна было б наладзіць нейкую аўтаматычную трансьляцыю, каб гэта не забірала час і не замарочвала. Ня ведаю, як гэта робіцца тэхнічна. Але вось, да прыкладу, чытаю Забужку, якая піша на “Ўкраінскай праўдзе”. Карацей, я лох, каб патлумачыць гэта. Вось, проста паглядзі))) http://syndicated.livejournal.com/zabuzhko/profile

    [Адказаць]

  15. # Taciana | 12 лiстапада 2008, 16:04

    А ўвогуле - сачу за праектам і захапляюся. Файна робіце і прытрымліваеце канцэпцыі))) Удачы!

    [Адказаць]

  16. # kviat | 12 лiстапада 2008, 16:14

    ЖЖ трэба займацца асобна. Зараз паспрабуем аўтаматычна, але ці не выкліча гэта ў чытачоў рэакцыі як на спам? паглядзім. Бо інфы шмат. І яна вельмі розная.

    [Адказаць]

  17. # Taciana | 12 лiстапада 2008, 16:25

    Сапраўды, можа, і выкліча… Але, зрэшты, можна будзе і адпісацца, калі не спадабаецца. Прынамсі, гэта будзе больш рацыянальна, чым быць падпісаным на тое, што не абнаўляецца. А скідаць у адзін пост (са спасылкамі “чытаць далей”), відаць, трэба ручкамі, а не аўтаматам? Хм..

    [Адказаць]

  18. # Taciana | 12 лiстапада 2008, 16:31

    я магла б паспрабаваць, у прынцыпе, калі нікога ня знойдзецца больш… скідаць штодня ў адзін пост пачаткі спавешчаньняў з працягам “чытаць далей”

    [Адказаць]

  19. # kviat | 12 лiстапада 2008, 16:37

    давайце паспрабуем. мой скайп — kviatkouski, ці ў чаце гмэйла sieviaryn () gmail.com

    [Адказаць]

  20. # vadim_i_z | 16 лiстапада 2008, 22:11

    Два разы рэгiстравался (з рознымi email’амi) - нiводнага пiсьма не атрымау :-(
    Нiк vadimiz

    [Адказаць]

  21. # Алена | 1 снежня 2008, 22:50

    Усё выдатна, але якой будзе ваша дапамога звычайным карыстальнікам? Толькі інфармацыйная, тады з сайта мала карысці будзе…
    Вось,напрыклад, у вас ёсць раздзел МУЗЫКА. Раю змяшчаць там матэрыялы, якімі б маглі карыстацца наведвальнікі.
    Мне, як настаўніку роднай мовы, было б вельмі карысным знайсці на вашых старонках песні і музыку, напрыклад, таго ж І.Лучанка. А то, каб знайсці песню “Бярозка” або “Жураўлі на палессе ляцяць”, трэба ўвесь Мінск аббегаць, і не факт, што знойдзеш… далей фотаздымкі пісьменнікаў сучасных, размовы з імі і г.д.

    [Адказаць]

  22. # kviat | 1 снежня 2008, 23:09

    Дапамога звычайным карыстальнікам у тым, што вы можаце самі папоўніць рэсурс сайту. Калі цэлая група карыстальнікаў пачне дзяліцца сваёй інфармацыяй адзін з адным на адной пляцоўцы, утворыцца вельмі нават зручная база дадзеных па розных тэмах. Ласкава запрашаем асабіста Вас: http://budzma.org/add.html

    [Адказаць]

  23. # asilak | 1 кастрычнiка 2009, 09:25

    Зьмены бываюць заўсёды нечаканымі й выклікаюць шмат розных думак і пачуцьцяў…
    Вось гэта адбылася з старонкай Будзьма - вельмі цікава і яскрава:)))
    Толькі вось трэба прыладзіцца да структуры:))

    Дзякуй!

    [Адказаць]

  24. # Виктар | 19 снежня 2009, 18:56

    Добра што гэта ёсьць.Кали будзе крыху ярчэй думаю не пашкодзиць.Асабистае прывитанне Алёне и Нине.

    [Адказаць]

  25. # lazy | 6 Студзень 2010, 14:39

    news2.by да вас дачыненьня ня мае? Можа, у сьпіс спасылак варта дадаць?

    [Адказаць]

  26. # lihtarik | 27 Студзень 2010, 03:11

    “Прабачце

    Робаты пакуль ня могуць адсылаць свае навіны.”

    Як разумець? Што рабіць? Калі можаце, патлумачце, калі ласка

    [Адказаць]

  27. # MShmel | 30 Студзень 2010, 22:45

    Маю тую саму праблему, як і lihtarik - не магу дадаць інфармацыю на сайт, бо ён мне алказвае: “Прабачце. Робаты пакуль ня могуць адсылаць свае навіны.”

    [Адказаць]

    kviat Reply:

    http://budzma.org/add.html — дзякуй, падправілі, карыстайцеся на здароўе)

    [Адказаць]

  28. # Alkari | 8 сакавiка 2010, 16:57

    дадайце калі ласка магчымасць дадаваць навіны ў рубрыку “Байнэт”!

    [Адказаць]

    Taciana Reply:

    Калі штосьці тэрміновае - дашліце, калі ласка, на адрас razam@budzma.org - выставім :)

    А ўвогуле - разбярэмся з гэтым :)

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »

Свой погляд

Дэкларацыя раз’яднання

Дэкларацыя раз’яднання Аналізуючы ў сілу прафесіі безліч мастацкіх тэкстаў, даўно зразумела: наўпростгаварэнне – выказванне сваёй думкі наўпрост – ёсць грахом перад мастацтвам. Гуманітарныя праблемы проста не вырашаюцца Як ні парадаксальна гэта гучыць, наўпроставае казанне – не заўсёды самы ўдалы шлях данясення сэнсу. Далей »