19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 86 гадоў…
У гэты дзень у Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына памяці пісьменніка, у якой возьмуць удзел вядомыя творцы, сябры і блізкія Быкава. Падчас вечарыны адбудуцца прэзентацыя аўдыёкнігі «Доўгая дарога дадому», прагляд дакументальнага фільма «Я раскажу вам пра вайну», знятага рэжысёрам С. Ісакавым па сцэнары У. Халіпа ў 2009 годзе.
Пачатак а 12–й. Музей знаходзіцца па адрасе: вул. Багдановіча, 15.
Уваход вольны.
Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Аўтар карціны: Міхаіл Сямёнавіч Будавей
“Васіль Быкаў”. 1983.
Папера, змешаная тэхніка.