Канцэрт добрага настрою ў Чонках

chonk_kancert_vaycyushkev_cha_6714516

Канцэрт спевака і музыкі Змітра Вайцюшкевіча адбыўся 13 чэрвеня ў гомельскім лагеры адпачынку “Чонкі”.

“Концерт хорошего настроения” – такая шыльдачка сустракала ўсіх, хто прыйшоў на канцэрт музыкі. Сярод іх былі як людзі, добра знаёмыя з творчасцю Змітра, так і тыя, хто чуў песні музыкі ўпершыню.

Выканаўца не надта паглыбляўся ў тлумачэнні і прадмовы – тут гэта было б недарэчы. “Тут у асноўным расійцы – яны не разумеюць беларускай мовы…” – патлумачыла адна з слухачак на пачатку пасіўную рэакцыю слухачоў.

chonk_kancert_vaycyushkev_cha_9079075

Але ў Змітра атрымалася разняволіць і публіку, і сябе дзякуючы яго “фірмовым” урокам харавога спявання. На дзіва, самымі зацікаўленымі апынуліся менавіта расійскамоўныя прыхільнікі спевака, якія і засталіся да самага канца імпрэзы.

chonk_kancert_vaycyushkev_cha__grupa4353970

Фота npacmopa.livejournal.com

Рэпартаж з канцэрта тут: https://npacmopa.livejournal.com/8111.html

Тэгі: