Кіно.UA пакажуць глядачам.BY

Паказ анімацыі Яўгена Сіваконя і яго вучняў “Анімацыя.UA” адбудзецца ў суботу, 12 снежня, у 14:30 у галерэі “Ў”.

Яўген Сіваконь – Майстар і Настаўнік украінскай анімацыі, які за 17 гадоў выхаваў не адзін дзесятак таленавітых украінскіх мультыплікатараў, удзельнікаў і лаўрэатаў міжнародных фестываляў.
У праграме будзе паказаная новая праца лаўрэата Берлінале Сцяпана Коваля “Хачу быць цвёрдым” (Украіна, 2009).

Аматараў якаснай анімацыі чакае 120 хвілін гэтага мультыплікацыйнага шчасця. Два дзесяткі дасціпных і адначасова філасофскіх мультфільмаў будуць цікавыя як дарослым, так і дзецям.

Прадставіць падборку вядомы беларускі рэжысёр-аніматар Міхаіл Тумеля.

Уся праграма.

Тэгі: