Леанід Дранько-Майсюк выступіў на Століншчыне на працягу 2–3 лютага.
Шэраг выступаў адбыўся перад школьнікамі, за гэты час паэта пачулі каля 800 навучэнцаў сярэдніх школ і іх настаўнікі.
Гэтым разам адметным для творцы было знаёмства з клубам “Натхненне”, што ў Століне. У гэтым клубе настаўнікі фізікі, матэматыкі, літаратуры сталі музыкамі, паэтамі і мастакамі.
Леанід Дранько-Майсюк: “Гэта было вельмі міла. Я адчуваў сябе нейкім начальнікам, якому справаздачацца творцы. Але, канечне, мяне ўразіла сустрэча яшчэ і з медыкамі, таксама ў Століне. Я ўпершыню выступаў перад хірургамі, медсёстрамі, тэрапеўтамі… Нашых медыкаў вельмі востра хвалявала тэма беларускай мовы. Адзін з дактароў нават выказаўся пра тое, што было б добра, каб існавала хоць адна кафедра ў медыцынскіх навучальных установах, дзе медыцыну выкладалі б па-беларуску. Я адказаў, што ў Мінскім медінстытуце ёсць людзі, якія б маглі гэта рабіць”.
Выступы паэта прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”