Мінск вітае “Вечнага вандроўніка”


10 снежня а 18.00 з нагоды 120-гадовага юбілею Язэпа Драздовіча ў Палацы мастацтва ў межах кампаніі “Будзьма!” адкрыецца вялікая выстава “Вечны вандроўнік” у гонар славутага беларускага паэта, фалькларыста і мастака. Арганізатарам выставы з’яўляецца творчая суполка “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў.

На выставе будуць прадстаўленыя творы сябраў “Пагоні” Аляксея Марачкіна, Міколы Купавы, Яўгена Шатохіна, Рыгора Сітніцы, прысвечаныя жыццю і творчасці Язэпа Драздовіча. Выстава будзе доўжыцца да 21 снежня.

“Вечны вандроўнік” – перасоўная выстава, заснаваная з ініцыятывы сябраў суполкі “Пагоня”. Яна прадоўжыцца да наступнай восені і наведае ўсе буйныя гарады Беларусі.

У гэты ж дзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

Пачатак а 17.00.

Тэгі: