Міхась Скобла і Таццяна Матафонава: два выступы пасярэдзіне лістапада

Паэтычна-спеўны дуэт у складзе паэта Міхася Скоблы і барда Таццяны Матафонавай 14 лістапада дасць два выступы:

у 11.00 – у Грабенькаўскай СШ;

у 14.00 – у Чэрвені, дзе адбудзецца сустрэча з чытачамі ў бібліятэцы.

Падчас выступаў будзе зладжаная прэзентацыя нядаўна выдадзенага песеннага “Дзіцячага альбома”. Сустрэчы адбудуцца ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.