Моц беларускай паэзіі ў Брэсце (+відэа)

2 кастрычніка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Брэст, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” правялі  чатыры літаратурныя сустрэчы: у  гарадскім Цэнтры сацыяльнага забеспячэння насельніцтва, у Каледжы бытавога абслугоўвання, у Брэсцкім аддзяленні Нацыянальнага банка Беларусі і Абласной бібліятэцы імя М. Горкага.

“Усе чатыры сустрэчы былі прысвечаны прэзентацыі “Кнігі для спадарыні Эл” Леаніда Дранько-Майсюка, які карыстаецца велізарнай папулярнасцю і павагай сярод сваіх землякоў. Зразумела , што падчас выступленняў гучала шмат цёплых слоў пра сёлетніх юбіляраў: Янку Купалу, Максіма Танка і Якуба Коласа. А той факт, што на прэзентацыю ў абласную бібліятэку сабраліся не толькі чытачы з Брэста, а  шматлікія  прыхільнікі айчыннай паэзіі з Маларыты, Пружан і Івацэвічаў сведчыць аб тым, што, нягледзячы ні на што, беларускае Слова жыве і будзе жыць…”– паведаміў Эдуард Акулін.

 

Відэа – “Брестская Газета”

Тэгі: ,