Навучэнцы 23-й школы намалявалі свае “дзіцячыя заМовы”!

24 студзеня ў мінскай сярэдняй школе №23 ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася прэзентацыя кнігі Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова”. Аўтар распавёў вучням пра выданне, а затым раздаў паперу і прапанаваў намаляваць свае “заМовы”. Пераможца – навучэнка 3 класа – атрымала ў падарунак саму кнігу.

Музычную частку праграмы забяспечылі Таццяна Беланогая і Яўген Валошын, якія парадвалі навучэнцаў спевамі на ўласныя вершы і вершы класікаў. Пасля гэтага вучням было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе – расказаць на памяць верш па-беларуску і атрымаць за гэта падарунак ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Ці варта казаць, што ўсе падарункі разыйшліся вельмі імкліва?..

23-1

23-2

23-3

23-4

23-5

23-6

mal5 (1)

mal6

mal21