
У сядзібе партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя творчага аб’яднаньня пісьменьнікаў-хрысьціянаў “Дабравест”.
Паэты, пісьменьнікі, барды кажуць, што насьпела неабходнасьць аб’ядноўвацца ў творчыя саюзы, каб словам папулярызаваць хрысьціянскія каштоўнасьці ў грамадзтве.
Адным са сустаршыняў аб’яднаньня “Дабравест” зьяўляецца палітык Павал Севярынец. Ідэю стварэньня аб’яднаньня хрысьціянаў-пісьменьнікаў падтрымалі многія.
Павал Севярынец: “Ідэя стварыць аб’яднаньне пісьменьнікаў-хрысьціянаў узьнікла з таго відавочнага факту, што за тысячу гадоў існаваньня Беларусі хрысьціянская культура зьяўлялася галоўнай плыней хрысьціянскай культуры.
На жаль, у апошняе стагодзьдзе і асабліва ў апошнія гады мы бачым беларускую хрысьціянскую культуру на пэрыфэрыі. Для нас істотна, што беларуская нацыянальная сьвядомасьць можа фарміравацца перш за ўсё на гістарычных хрысьціянскіх каштоўнасьцях.
Таму адраджэньне нацыянальнай ідэі для нас неадрыўна ад ідэі адраджэньня хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, галоўнае культуры.
Мы запрасілі да ініцыятывы стварэньня аб’яднаньня “Дабравест” хрысьціянаў розных канфэсіяў. Гэта першая прэзэнтацыя. Вершы, песьні, проза — усё выконваюць хрысьціяне“. Тэкст цалкам.
Тэгі: Мінск