Прэзентацыя кнігі Віктара Раманцова «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах» (выдавецтва “Галіяфы”) пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Дзень мерапрыемства: 17 верасня 2011, час: 11:00
Месца правядзення: Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей
г. Светлагорск Гомельская вобласць, вул. Зялёная, д.1.
Як дабрацца: праезд да прыпынку “Мірашнічэнка”
– ад прыпынку “Аўтастанцыя” аўтобусамі і маршрутным таксі № 2, 5 (шпацыр у супрацьлеглы бок ад руху транспарту, на якім прыехалі).
– ад прыпынку “Чыгуначны вакзал” аўтобусамі і маршрутным таксі № 1,1А, 2 (шпацыр паводле руху транспарту, на якім прыехалі).
У прэзентацыі бяруць удзел:
Зміцер Вішнёў
Марына Ізгагіна
Ізяслаў Катляроў
Андрэй Ліпскі
Тэльман Маслюкоў
Зміцер Хаміцэвіч
Соф’я Шах
Зміцер Плян
Тэлефон для сувязі: +375-29-3940655 (Velcom).
Светлагорскі журналіст Віктар Раманцоў напісаў кнігу, якую яшчэ не мае ніводны раённы цэнтр Беларусі. Яна пабудаваная ў форме пытанняў і адказаў і расказвае пра цікавыя, незвычайныя, трагічныя і гучныя падзеі, якія адбыліся на Светлагоршчыне ў розны час: ад старажытнасці да сучаснасці. У кнізе таксама змешчаныя нарысы пра славутых людзей, што нарадзіліся на светлагорскай зямлі.
Па пытаннях набыцця кнігі “Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах” можна звяртацца па тэлефоне: (029) 394-06-55. Адрас электроннай пошты: svetlahorsk100@maіl.ru, netut333@maіl.ru