У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 6 красавіка пісьменнікі Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Баранавічы, дзе правядуць тры літаратурныя сустрэчы:
11.00. Філфак Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Паркавая, 62);
15.30. Баранавіцкая СШ №21.
17.30. Польскі клуб
Барыс Пятровіч — празаік, працаваў у абласным і рэспубліканскім друку. З 1990 — адказны сакратар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 2002 — галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Дзеяслоў». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993). Аўтар кніг прозы «Ловы» (1992), «Сон між пачвар», «Шчасце быць», «Жыць не страшна: фрэскі» (2008).
Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Аўтар кніг паэзіі “Лес дзённага асвятлення”, “Пяшчота ліўня”, “Крыло анёла”, “Радно”, “Непрычалены човен”, галоўны рэдактар часопіса “Верасень”.
Леанід Дранько-Майсюк — паэт, з 1982 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР (з 1984). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), драматычнай містэрыі “На Каляды” і інш.