Шоў Беларушчыны на дзень Перамогі

9 мая ў парку г. Дзяржынска адбылося святочнае Шоў Беларушчыны прысвечанае да дня Перамогі. Адмыслова для гэтай праграмы была павялічанап колькасць пытанняў прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Адметнасцю дадзенай праграмы было тое, што яна праходзіла не для пэўнай аўдыторыі, а для кожнага, хто праходзіў побач і меў намер прыняць удзел у шоў Беларушчыны. Кожны атрымаў падарунак ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.