Шоў Беларушчыны

102_0192

19 лістапада ў сш №32 г. Мінска адбылося Шоў Беларушчыны.

Праграма праводзілася з 12.35 да 13.20 для 9А класа і з 13.35 да 14.20 для 9Б класа. Адметнасцю гэтых мерапрыемстваў было тое, што віктарына ўключала ў сябе шэраг новых пытанняў.

Упершыню школьнікі прапанавалі свае ідэі па развіццю і ўдасканаленню праграмы. Вучнямі была выказана ідэя аб запрашэнні на Шоў беларускіх бардаў. Адзначым, што сучасныя школьнікі адказна і творча паставіліся да віктарыны і стварылі рэальнае шоў з яскравымі ўражаннямі і моцнымі апладысментамі. А цудоўныя падарункі ад кампаніі “Будзьма” падтрымалі добры настрой і засталіся, безумоўна, прыемным напамінам пра “Шоў Беларушчыны”.

Адміністрацыя школы шчыра падзякавала арганізатарам мерапрыемства і асабіста грамадскай кампаніі “Будзьма” і запрасіла правесці праграму ў іншых класах.