Шоў беларушчыны

d0b8d0b7d0bed0b1d180d0b0d0b6d0b5d0bdd0b8d0b5-021

20 ліпеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Гастэлы, з 10.30 да 11.15 і з 11.30 да 12.15, адбыліся Шоў беларушчыны. У віктарыне ўзялі ўдзел каля трохсот дзяцей з 4-га, 5-га, 6-га, 7-га і 8-га атрадаў. Праз вялікую колькасць удзельнікаў і для большай эфектыўнасці Шоў беларушчыны было падзеленае на дзве часткі — для старэйшых і малодшых дзяцей.

d0b8d0b7d0bed0b1d180d0b0d0b6d0b5d0bdd0b8d0b5-017

d0b8d0b7d0bed0b1d180d0b0d0b6d0b5d0bdd0b8d0b5-018

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў з беларускай гісторыі, пра якія раней не ведалі, а таксама атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і папрасілі правесці Шоў у іх школах. Таксама асаблівая ўвага была нададзеная модным падарункам ад кампаніі «Будзьма»: торбачкам, майкам, паштоўкам і стужкам «Будзьма з мовай!». Дарэчы, стужкі «Будзьма з мовай!» былі настолькі папулярныя, што іх хапіла толькі на першую частку праграмы. Кіраўніцтва лагера было задаволенае і папрасіла правесці яшчэ некалі шоў-праграм на трэцяй змене. У суседнім лагеры «Энергетык» пачуўшы аб правядзенні  праграмы, запрасілі правесці яе і ў іх.

d0b8d0b7d0bed0b1d180d0b0d0b6d0b5d0bdd0b8d0b5-019

d0b8d0b7d0bed0b1d180d0b0d0b6d0b5d0bdd0b8d0b5-024

d0b8d0b7d0bed0b1d180d0b0d0b6d0b5d0bdd0b8d0b5-031

Шоў беларушчыны ў лагеры «Энергетык» адбудзецца 22 ліпеня аб 11-й гадзіне.

d0b8d0b7d0bed0b1d180d0b0d0b6d0b5d0bdd0b8d0b5-044