Творчыя сустрэчы на Міншчыне
14 верасня паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правялі дзве творчыя сустрэчы на Міншчыне: у сярэдніх школах вёсак Лашаны і Пятрышкі.
«Сустрэчы з лашанскімі і пятрышкаўскімі школьнікамі сталі своеасаблівым працягам свята беларускага пісьменства, якое па традыцыі ладзіцца ў пачатку новага навучальнага году. Вось чаму галоўнай тэмай сустрэч стала гісторыя беларускага кнігадрукавання ад часоў Францішка Скарыны да нашых дзён. Вельмі арганічна ў тэматычны фармат сустрэч упісалася прэзентацыя самага маладога літаратурнага выдання Беларусі — часопіса “Верасень”», — паведаміў Э. Акулін. Сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».



