Творчыя сустрэчы з удзелам Э. Акуліна і Л. Дранько-Майсюка

d0b6d0bed0b4d0b7_d0bdd0b0-1111-10-010

“Зямля пад белымі крыламі” – пад такім назовам 10, 11 лістапада прайшлі творчыя сустрэчы з удзелам Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка. Паэты выступілі перад вучнямі СШ № 111 горада Мінска, а таксама перад навучэнцамі Жодзінскай СШ № 5 і Жодзінскай Гімназіі № 1.

d0b6d0bed0b4d0b7_d0bdd0b0-1111-10-021

“Напярэдадні юбілею Уладзіміра Караткевіча ўся ўвага падчас выступленняў звярталася на асобу нашага выдатнага творцы. Гучалі цудоўныя вершы Караткевіча. Сваімі ўспамінамі аб стасунках з Уладзімірам Караткевічам дзяліўся Леанід Дранько-Майсюк, які, дарэчы, быў абавязаны пісьменніку сваёй першай прапіскай у Мінску. Літаратурныя ж віктарыны паводле творчасці Караткевіча сталі яскравым доказам таго, што Уладзімір Караткевіч быў, ёсць і будзе адным з самых любімых беларускіх пісьменнікаў”, — распавёў Э. Акулін.

Усе сутрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.