У вёсцы Чаркасы адбылося Шоў Беларушчыны прымеркаванае да Каляд

27 снежня ў вёсцы Чаркасы адбылося Шоў Беларушчыны прымеркаванае да Каляд. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства быў расповед пра Каляды, а таксама папаўненне праграмы віктарыны пытаннямі пра дадзенае свята. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пераважна дзеці 12-14 гадоў і іх бацькі. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі атрымалі паштоўкі ад кампаніі “Будзьма Беларусамі!” і пачаставаліся блінамі.