Вандроўка па Гарадзеншчыне

https://pomniki.budzma.org/wp-content/uploads/2010/07/dsci0138.jpg

18 ліпеня 2010 г. адбылося падарожжа, наладжанае Таварыствам аховы помнікаў у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” па левабярэжнай часты Гарадзенскага раёна. Гэтае падарожжа можна з поўным правам назваць вандроўкай па “гарачых” кропках. Бо практычна ва ўсіх пунктах наведвання сустракала прыхільнікаў помнікаў гісторыі і культуры гарачыня звыш чым 35 градусаў.

https://pomniki.budzma.org/wp-content/uploads/2010/07/dsci0150.jpg

У казематах Гарадзенскай крэпасці

Нягледзячы на спёку  група з энтузіязмам агледзіла трохкамерны шлюз побач з в. Нямнова на Аўгустоўскім канале, нават дапамагла адшлюзаваць турыстаў-байдарачнікаў, нведала музей унікальнай гідратэхнічнай сістэмы.

https://pomniki.budzma.org/wp-content/uploads/2010/07/dsci0118.jpg

Сапоцкін. Касцёл

У Сапоцкіне, апошнім аплоце грэка-каталіцызма на сучасных беларускіх землях (унія тут была скасавана толькі ў 70-х гг. 19 ст.), пазнаёміліся з касцёлам, наведалі магілу генерала Юзафа Альшыны-Вільчынскага і мемарыял у памяць афіцэраў, падафіцэраў  Войска пальскага, Корпуса аховы памежжа і паліцыі, якія загінулі пры абароне Горадні і ўвогуле ў баях з чырвоным войскам пад час савецкай агрэсіі ў верасні 1939 г.

Вялікія ўражанні пакінуў палац у Свяцку, фартыфікацыя Гарадзенскай крэпасці, радзіма эксэленцыі, мітрапаліта, арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Тадэуша Кандрусевіча – Адэльск, і велічныя помніка ў Індуры.

https://pomniki.budzma.org/wp-content/uploads/2010/07/dsci0184.jpg

Індура. Ля касцёла

У Квасоўцы падарожнікі пазнаёміліся з пробашчам мясцовага касцёла – ксяндзом Янам, які шчыра і адкрыта падзяліўся праблемамі падтрымання касцёльнага будынку ў належным стане і запрасіў прадстаўнікоў Таварыства на працоўную сустрэчу ў жніўні месяцы.

На першым фота – Свяцк. Палац

Фотарэпартаж з вандроўкі.

Тэгі: