Вайцюшкевіч: “Хацелася б наведаць усе вобласці, усе невялічкія гарадкі нашай краіны”

d184d0bed182d0b0-1 Зміцер Вайцюшкевіч зладзіў дзвюхгадзіннае музычнае шоў у Маладзечанскім драматычным тэатры 3 красавіка. Гучалі песні з розных альбомаў: Зміцер спяваў па-беларуску, па-польску і па-японску, пераўтвараўся то ў таямнічага шамана, то ў карыбскага абарыгена. Імпрэза сталася часткай усебеларускага турнэ музыканта. d184d0bed182d0b0-2 З маладзечанцамі У залі амаль не было вольных месцаў. Большасць наведвальнікаў канцэрту — жыхары Маладзечна. Глядачка Людміла: — Шкада, што я раней не ведала пра Вайцюшкевіча. Наступным разам абавязкова прыду на канцэрт з сябрамі. Прысутнічалі гэтаксама  госці  з Ашмянаў, Менску і нават з Залесся, дзе месціцца фамільны маёнтак Агінскіх. Вядомы беларускі кразнаўца з Залесся Сяргей Верамейчык: — На канцэрт мяне запрасіў сябра. Ён працуе медыкам, тут,  ў Маладзечна. У нас існуе традыцыя – запрашаць адзін аднаго на беларускія канцэрты. d184d0bed182d0b0-3 З Сяргеем Верамейчыкам Пасля канцэрту людзі яшчэ доўга не сыходзілі. Фатаграфаваліся з музыкантам, бралі аўтографы, набывалі дыскі. Зміцер Вайцюшкевіч: —  Гэта публіка, якая чуе і адчувае. Падчас канцэрту прысутнічаў пэўны момант яднання, і, што для мяне вельмі важна, людзі спявалі разам са мной, і рабілі гэта вельмі добра. Зміцер Вайцюшкевіч вельмі рады магчымасці ладзіць турнэ па ўсёй Беларусі. Музыкант цвердзіць, што хоча ня толькі прэзентаваць сваю творчасць максімальнай колькасці людзей: — Нягледзячы на тое, што я бачу свет па-свойму, хацелася б даведацца як яго бачаць жыхары розных гарадоў ды мястэчак.  Ёсць такія мясціны, дзе ўвогуле не гучыць беларуская музыка.  Людзі глядзяць тое, што ім трансліруюць па тэлебачанні. Менск у культурніцкім плане перанасычаны, у той час як у мястэчках ды невялічкіх гарадах беларускай музыкі сапраўды не хапае. Хацелася б наведаць усе вобласці, усе невялічкія гарадкі нашай краіны. d184d0bed182d0b0-4 Усе разам Турнэ Змітра Вайцюшкевіча ладзіцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма!”.