30 ліпеня валанцёрамі кампаніі “Будзьма беларусамі!” у дзіцячым праваслаўным летніку “Іверон”, які ладзіцца штогод высілкамі прыходу Свята-Іверскага храму пры падтрымцы Бабруйскай епархіі, была праведзеная віктарына “Мая краіна – Беларусь”. У межах мерапрыемства дзецям былі прадстаўленыя пытанні з гісторыі, геаграфіі, культуры і мастацтва, а таксама мовы і літаратуры Беларусі. Падчас жывога спаборніцтва ўдзельнікі мелі магчымасць праявіць кемлівасць і замацаваць веды пра сваю Радзіму. Пераможцы, а таксама найбольш актыўныя гледачы былі адзначаныя памятнымі прызамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” – майкамі, дыскамі, паштоўкамі. На завяршэнне ўсе маглі пазнаёміцца з беларускімі песнямі ў выканні валанцёра Змітра Цярэнцьева.
Правядзенне падобных імпрэзаў, што спрыяюць абуджэнню нацыянальнае памяці і гуртуюць моладзь вакол беларускіх вартасцяў, плануецца і надалей.