Выступ паэтаў Васіля Жуковіча і Міхася Скоблы – 15 траўня

Паэты Васіль Жуковіч і Міхась Скобла выступяць 15 траўня (аўторак) ў Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы (пачатак сустрэчы а 12 00) і сярэдняй школе №2 г. Мар’іна Горка (пачатак сустрэчы а 14 00). Творчыя сустрэчы з навучэнцамі тэхнікума і школьнікамі пачнуцца прачытаннем лірычных вершаў, а скончацца гумарыстычнымі творамі. На абедзьвюх сустрэчах адбудзецца прэзентацыя новага альбома Васіля Жуковіча “Колеры жыцця”, зборніка “Няўжо?..” і “Цудадзейны вітамін” (гумар і сатыра). Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.