Як пісьменнікі на Полаччыну па добры настрой ездзілі

27 красавіка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Полаччыну, дзе правялі тры літаратурныя сустрэчы: у полацкай гімназіі № 2, у гімназіі №2 Наваполацка і Наваполацкай гарадской бібліятэцы імя Якуба Коласа.

“Наведаць старажытны Полацк з творчым візітам – для нас сапраўднае шчасце, якое, на жаль, здараецца не так часта. Апошні раз у культурнай сталіцы Беларусі мы былі ў 2006 годзе разам з Народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам. Гэтая вандроўка сталася яркай падзеяй у нашым жыцці. Не менш ярка і запамінальна прайшлі і сёлетнія сустрэчы. Акрамя ўласнай творчасці на кожнай імпрэзе мы з поспехам прэзентавалі юбілейны пяцідзясяты нумар часопіса “Дзеяслоў” і трэці нумар самага маладога літаратурнага выдання – часопіса “Верасень”. Усе сустрэчы прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні, дзякуючы нястомнай працы наваполацкай сябрыны ТБМ і кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Пакінуўшы за плячыма пяцісоткіламетровы шлях, у Мінск мы вярнуліся стомленыя, але задаволеныя сабой”, – падзяліліся ўражаннямі ад вандроўкі выступоўцы.

d0bfd0bed0bbd0b0d186d0ba-270411-015

d0bfd0bed0bbd0b0d186d0ba-270411-001

d0bfd0bed0bbd0b0d186d0ba-270411-005