Запрашаем на прэзентацыю беларускамоўных насценных календароў

Прэзентацыя беларускамоўных насценных календароў, выдадзеных ТБМ на 2012 год адбудзецца 16 студзеня 2012 года ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3). Прэзентацыя адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Будзе прадстаўленая серыя календароў. Найперш гэта каляндар, прысвечаны 120-годдзю Максіма Багдановіча, а таксама некалькі дзясяткаў насценных календароў з выявамі шэдэўраў беларускага дойлідства, выдадзеных у межах праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці”. Удзел бяруць мастак-дызайнер, аўтар календароў Ігар Марачкін, старшыня ТБМ Алег Трусаў, першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.

Пачатак імпрэзы а 17-й гадзіне.
Уваход вольны.