Запрашаем на вандроўку “Магдэбурская Гародня”

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” запрашаюць у сяброўскую вандроўку “Магдэбурская Гародня” з серыі “Падарожжа ў Еўропу”.

15 ліпеня 2012 г.

У праграме:

Наведванне старадаўняга беларускага гораду і знаёмства з Царквой Св. Барыса і Глеба (Каложская царква), Фарным касцёлам і комплексам езуіцкага кляштару і калегіуму, Бернардынскім касцёлам і кляштарам, Францішканскім касцёлам і кляштарам, Касцёлам і кляштарам брыгітак, Старым і Новым замкамі, Харальнай сінагогай, Архітэктурным комплексам Гарадніцы і іншымі помнікамі архітэктуры і горадабудаўніцтва Гародні.

Па справах запісу, і каб атрымаць дадатковую інфармацыю і расклад будучых вандровак пытайцеся тут:
+375 29 1694811 (Юрый Меляшкевіч)