Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа 2 мая.
Маршрут:
Вавёрка – касцёл Аб’яўлення Панскага сяр. ХІХ ст.; позні класіцызм.
Белагруда – касцёл Св. Міхала Арханёла пач. ХХ ст. у неараманскім стылі.
Тарнова – сядзібна-паркавы комплекс Грабоўскіх кан. ХІХ – пач. ХХ стст. у неарэнесансным стылі.
Нецеч – драўляны касцёл Св. Міхала Арханёла пач. XVIII – сяр. ХІХ стст.
Беліца – драўляная Крыжаўзвіжанская царква кан. ХІХ – пач. ХХ стст., драўляная капліца Панны Марыі Ружанцовай 1834 г.
Дзікушкі – сядзіба Грабоўскіх пач. ХІХ ст., Спаса-Аб’яўленчая царква (былы касцёл) 1-й пал. ХІХ ст. Усё ў класічным стылі.
Голдава – драўляная царква Раства Багародзіцы 1795 г., драўляны сядзібны дом пач. ХХ ст.
Радзівонішкі – Успенская царква 1895 г. у рэтраспектыўна-рускім стылі.
Кантакты: 8 029 111 73 32; 8 017 262 73 43.
Тэгі: Беліца, Белагруда, Вавёрка, Голдава, Дзікушкі, Нецеч, Радзівонішкі, Тарнова