23 студзеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў сталічнай СШ № 165 адбылася творчая сустрэча з паэтам і бардам, галоўным рэдактарам часопіса “Верасень” Эдуардам Акуліным.
“Сустрэча была прымеркаваная да тыдня беларускай мовы, таму яе лейтматывам стала размова аб мове, як асноўным духоўным сімвале Беларусі. На прыкладзе жыццёвага і творчага лёсу Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова і іншых айчынных творцаў я пастараўся данесці вучням стэрэйшых класаў, што быць беларусам — гэта значыць “жыць для Беларусі”…
З вялікай цікавасцю ўспрынялі вучні інфармацыю аб самым маладым літаратурным выданні Беларусі — часопісе “Верасень”. Вельмі спадзяюся, што сярод прысутных былі будучыя аўтары перыёдыка”, — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы выступоўца.

