Гісторыя Беларусі ў малюнках: тысяча і адзін кадр

Зусім хутка на экранах краіны з'явіцца анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!». Першымі ўбачаць мультфільм госці оўпэн-эйру «Канцэрт на траве», які адбудзецца 28 траўня на хутары «Шаблі». Пасля ўрачыстай прэзентацыі на вялікім экране ўсе жадаючыя змогуць перапісаць мультфільм на сваю флэш-карту ў інфа-цэнтры хутара. Лепшыя кадры з аніміраванай тысячы год беларускай гісторыі ўжо даступны тут! Далей »

Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” будзе прэзентаваны 28 траўня

перанесена Шматвяковая гісторыя за 5 хвілін — ці магчыма гэта? Так! — кажа кампанія “Будзьма беларусамі!” і запрашае ўсіх на шырокую прэзентацыю мультыплікацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!”, якая адбудзецца 28 траўня падчас опэн-эйра “Канцэрт на траве”. Далей »

Сяргей Харэўскі – Невыяздныя і выяздныя беларусы. Гісторыя паўтараецца?

Ян Франкевіч з Мінску ніколі ня бачыў замежжа і ўвогуле не пакідаў межы роднай краіны. Ні дзеля адукацыі, ні дзеля вандровак, ні дзеля футболу. У яго не было “Шэнгену”, але менавіта ён стаў для паловы Еўропы бацькам цэлай плыні, прыхільнікі якой сёння ёсць па ўсёй Зямлі. Сваю унікальную адукацыю ён атрымаў, не выязджаючы з Нясвіжа. Там ён рупліва закончыў пачатую збегшым італьянцам справу і тым упісаў сваё імя ў гісторыю. Далей »

Галоўная памылка сталіцы. Заснаванне ці зруйнаванне? (відэа)

Гісторыя баявых дзеянняў у сталіцы ведала шмат яскравых і драматычных момантаў. Але самы першы з іх і адзін з самых буйных і крывавых працягвае ўражваць да нашых дзён. Няміга – сэрца гораду і месца бітвы, што пакінула нам больш пытанняў, чым адказаў… Што кожны мінчук павінен ведаць пра бітву на Нямізе? Чаму годам заснавання Мінска лічаць год ягонага разбурэння і хто сапраўды перамог у гэтай бітве – расказвае гісторык Уладзімір Арлоў. Далей »

Падпольны прагляд анімацыйнага фільма па гісторыі Беларусі

Зусім хутка першы анімацыйны фільм па гісторыі Беларусі выйдзе ў свет. Напрыканцы мінулага тыдня прайшоў закрыты паказ гэтага эксперыментальнага аўдыявізуальнага прадукту. Фільм рыхтуецца да выпуску ў межах праекту "Будзьма ТUТ!", які прэтэндуе стаць сапраўдным пунктам рэанімацыі гісторыі. Прысутныя сталі першымі, хто цалкам прагледзеў мультфільм, "арыгінальны стыль" якога ужо быў адзначаны некаторымі інфармацыйнымі агенствамі. Далей »

Міхал Анемпадыстаў: Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней? (відэа)

Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў нашай нацыі? Значыць, вы нічога не ведаеце ні пра Беларусь, ні пра беларусаў. Далей »

Старонка 7 з 8« Першая...45678