Блог Усяслава Чарадзея. Пост №39, У якім стопудова ўсё вырашыцца

16888

– Так ці інакш, ад Полацка свет пачаўся, а ў Палессі ён завершыцца, – сказала Рагнеда, памахваючы сваім двухручным мачэтэ перад маім носам. – Тут, з самага нізкага пункту краіны, на паверхню ўпершыню выйдзе боршч і пакрысе затопіць усенькую Зямлю. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №38, у якім, магчыма, усё і вырашыцца

__wolfgang

Пасля прамовы Рагнеды запанавала ціша. – Ваў, – урэшце вымавіў заяц. – Я, здаецца ведаю, што буду есці падчас доўгай ядравай зімы. Еўфрасіння кісла ўсміхнулася. – О не, спадар заяц, – сказала яна. – Ты моцна памыляешся. Боршч, які сядзяць і вараць нашы жанчыны – не НЗ Апакаліпсісу, боршч і ёсць Апакаліпсіс. Пякучы і пякельны. Безбярэжны і бязлітасны. Пунсовы, як кроў, наварысты, як лава. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост без нумару – 2, у якім слова працягвае гвалтам утрымліваць князёўна Рагнеда.

Боршч

Кароткі змест папярэдніх пастоў. Усяслаў Чарадзей са сваім сябрам зайцам знайшлі, хто стаіць за канцом свету ў 2012 годзе. Гэта беларускія жанчыны на чале з прабабкай Чарадзея, князёўнай Рагнедай. Яна расказвае сваю версію айчыннай гісторыі. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост без нумару, у якім слова гвалтам бярэ князёўна Рагнеда

503px-Anton_Losenko._Vladimir_and_Rogneda

Кароткі змест папярэдніх пастоў. Усяслаў Чарадзей са сваім сябрам зайцам шукаюць, хто стаіць за канцом свету ў 2012 годзе. Пасля складаных і небяспечных пошукаў яны гэтага завадатара выкрываюць. Ім выяўляецца прабабка Чарадзея, князёўна Рагнеда. Далей »

“Будзьма беларусамі!” – пераможца One Short Film Fest!

Angel240x266

Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” стаў пераможцам фестываля One Short Film Fest у намінаціі “Анімацыя”. Згодна з інфармацыяй на афіцыйным сайце фестываля, фільм-пераможца мае цяпер паехаць на міжнародныя фестывалі  — партнеры One Short Film Fest: METRES (г. Твер, РФ), АРТ-Кино (г. Масква, РФ),  Манхэтэнскі фестываль (NY, USA) і Kurzfilmtage Winterthur (Цюрых, Швайцарыя). Далей »

Будзьма ТУТ! Блог Усяслава Чарадзея. Пост №37. Кніга выслоўяў Чарадзеевых

usaslau

Магію забіваюць факты, магаў – інквізіцыя, адсюль я раблю выснову, што навукоўцы і цемрашалы – аднаго балота чэрці.   Гэта яшчэ няясна, ці ваўкалак – чалавек, які часам ператвараецца ў ваўка, ці ўсё ж воўк, які калі-нікалі бывае чалавекам. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №36, у якой да следства падключаецца паэт Баян

post36

– Значыць, давайце, падсумуем, што мы ведаем, – сказаў Баян. Каб раскатурхаць грамаду,ён пачаў актыўна падымаць нас з офісных тронаў. Уключыў усё святло і нават пачаў паліваць са шланга. – Прыйдзе апакаліпсіс, і яго арганізатарам будзе нейкая асоба з Беларусі, і гэта не Францішак Скарына, – мерна забубніў заяц праз сон. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №35. Пра канец свету ў 2012 годзе (працяг)

post35

Кароткі змест папярэдніх пастоў. Павышаючы імідж нашай дзяржавы, Усяслаў Чарадзей са сваім сябрам зайцам выпадкова дазнаўся, што хутка, у 2012 годзе, будзе канец свету. Па падазрэнні ў арганізацыі несанкцыянаванага канца свету быў арыштаваны Францішак Скарына, але ў яго алібі. Пошукі працягваюцца. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №34. Пра стварэнне машыны часу на аснове трактара “Беларус” (заканчэнне)

post34

З(а)мест папярэдняга паста. Вынаходнік-наватар ХХІІІ ст. Флавій Капацька вынайшаў сакрэт машыны часу. Пакорпаўшыся ў архівах, навуковец высветліў, што машына часу ўжо была вынайдзеная ў мінулых стагоддзях на аснове трактара МТЗ-80. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №33. Пра стварэнне машыны часу на аснове трактара “Беларус” (працяг)

Post33

З(а)мест папярэдняга паста. Вынаходнік-наватар ХХІІІ ст. Флавій Капацька шукае сакрэт машыны часу. Пакапаўшыся ў архівах, навуковец высвятляе, што машына часу ўжо была вынайдзеная ў мінулых стагоддзях. Яму ўдаецца высветліць, што тая машына зробленая на базе аднаго з двух прыстасаванняў: або аўтамата Калашнікава, або трактара “Беларус”. Далей »

Старонка 1 з 812345...Апошняя »