Аляксей Мінчонак: чыстая лёгіка
-- Я гадаваўся ў звычайным постсавецкім асяродку. Да беларушчыны, калі так можна сказаць, спрычыняўся толькі летам, калі штогод прыяжджаў на вёску пад Чэрвенем і чуў там гаворку прабабулі (зрэшты, не выключаю, што прабабуля паходзіла аднекуль з Палесься). Памятаю, што яна заўсёды казала замест нармальнага рускага “у нас есть это” беларускае гаворкавае “у нас ё гэта”. Вось праз гэтае “ё” я і адчуў, што нешта тут ня так, што мова ў нас не “адна і тая ж”. Далей »

