Раман Бекарэвіч: Мой доўгі шлях, альбо як я асэнсаваў сябе беларусам

Я нарадзіўся ў рускамоўнай сям'і, але ўсе мае родныя акрамя бабулі па матчынай лініі па пашпарце былі беларусамі. Першым штуршком да асэнсавання сябе беларусам, напэўна, былі мае першыя падручнікі й дадатковыя матэрыялы, што распавядалі пра паходжанне нашых нацыянальных сымбаляў (я пайшоў у школу акурат у 1991 годзе). Далей »

Вольга Рудніцкая: “Кожная нацыя адрозная ад іншых і багатая”

-- Тое, што я люблю Беларусь і што мне не ўсё роўна, што з ёй адбываецца, я зразумела ў школе. Гэта быў цудоўны час адраджэння, калі толькі пачыналі выходзіць нацыянальныя падручнікі па гісторыі, Далей »

Руслан Ясаеў: “Беларускае мне вельмі роднае”

-- Беларусам я менавіта стаў. Мае карані хаваюцца недзе ў гарах паўночнага Каўказа. Беларуска толькі маці, а бацька – цалкам каўказскі чалавек. Я ўсё жыццё пражыў, амаль не выязджаючы, на землях Беларусі. Заўжды хацелася стаць больш падобным да людзей, што жывуць тут. Далей »

Зміцер Конанчык: “Хвароба прынесла абнаўленне”

-- Гісторыя маёй беларускасці звязаная са зрокам. Я моцна застудзіў вока, была страшная хвароба, якую нават не буду называць. Думаў, што ўсё не так страшна, і вырашыў пераляжаць. У выніку давялося звярнуцца ў бальніцу; дактары спалохаліся. Далей »

Наталля Качаноўская: “Адчуваць сваю годнасць”

-- Я нарадзілася ў Мінску яшчэ ў савецкія часы. У пэўным сэнсе мне пашанцавала: перажыла хрушчоўскую адлігу, брэжнявізм… Нарадзіўшыся ў СССР, толькі выязджаючы за межы сваёй рэспублікі, я адчувала, што я беларуска. Далей »

Генадзь Трахімавіч: «Убачыў нешта новае – здзівіся»

-- Я нарадзіўся ў панскай Польшчы ў 1934 годзе, маю ўжо 76 гадоў. Ваджу экскурсіі. Глыбокае, з якога я родам, адносіцца да Заходняй Беларусі. Да 1939 году мы былі пад панскай Польшчай. Людзі размаўлялі на трасянцы. Далей »

Янка Пуціцкая: «Заўсёды любіла чытаць і больш за ўсё – гістарычную літаратуру»

-- Як я ўсвядоміла сябе беларускай? Гэта доўгая гісторыя. Магчыма, усё пачалося яшчэ са школы: заўсёды любіла чытаць і больш за ўсё – гістарычную літаратуру. Цяпер я гісторык. Далей »

Янка Барбук: «Мой народ увесь час намагаўся быць незалежным»

-- Аднойчы настаўніца папрасіла клас маёй сястры намаляваць герб і сцяг (тады – Пагоня і бел-чырвона-белы). Малюнак маёй сястры доўга вісеў у школе, і я ганарыўся тым, што яго малявала мая сястра. Навучацца тата адправіў мяне ў адзін з першых класаў з ангельскіх ухілам, дзе выкладанне вялося па-беларуску. Далей »

Ірына Мішкевіч: «Я сапраўдная дачка сваёй зямлі»

-- Нарадзілася я ў Ленінградзе і жыла там шэсць гадоў. Кожнае лета ездзіла да бабулі, адкуль прывозіла ў дзіцячы садок словы “патэльня”, “бульба”. Я кажу: “Гэта бульба”, – а дзеткі мне: “Что?.. Это картошечка!” Вельмі сумавала, што мяне не разумелі. У нейкі цудоўны момант маці пачала самааддана і натхнёна вывучаць гісторыю. Далей »

Старонка 1 з 1612345...Апошняя »